На гала-вячэры адзначыліся найбольш заўважныя беларускія дызайнеры. Проста так трапіць на ўзнагароджанне было немагчыма. Сэнс і пафас прэміі ў тым, каб сабраць разам дасведчаных і маладых гульцоў фэшн-бізнэсу і даць магчымасць узнікнуць новым нечаканым ідэям і саюзам.
Атмасфера, эмоцыі, людзі — у фотарэпартажы Сяргея Гудзіліна.
Дададзім, што ўсе пераможцы, якіх абіралі па выніках двух апошніх сезонаў, у якасці прыза атрымалі залаты значок ад ювелірнага завода Zorka — генеральнага партнёра Belarus National Fashion Award.
Яніна Ганчарова, кіраўніца агенцтва PR і камунікацый «Адкрыты подыум», заснавальніца BFW, арганізатарка і сябра журы Нацыянальнай прэміі беларускай моды.
«Дызайнер жаночага адзення» — Юлія Гілевіч
Намінаваліся: Наталля Корж, Аляксандра Жэбрун, Кацярына Волкава, Таццяна Яфрэмава, Ірына Бойцік, Святлана Тадорская, Аляксандр Баршчоў і Наталля Жук, Вольга Новік, Марына Давыдава, Аляксандра Жук і Дарына Вадап’янава, Тамара Гарыдавец, Леор Гофман, Кацярына Цікота.
«Дызайнер мужчынскага адзення» — Людміла Тараканава
Намінаваліся: Іван Айплатаў, Апці Эзіеў, Руслан Хляменка, Арцём Ярмола, Таццяна Марціноўская, Святлана Паддубная, Зміцер Забалотны.
Людміла Тараканава.
«Дызайнер дзіцячага адзення» — Navy Kids
Намінаваліся: Falkovich, Julia Radova, Юлія Куцепава. Nelva, Vesnaletto, Condra Deluxe, Devita, Balunova, Candy Lady, Alena Goretskaya, Emse, S. Veles, Navy, Coo Culte, Mua, Ivera Collection, Unona, Teffi Style, Lakbi (як «Fashion-брэнд»).
Navy Kids.
«Дызайнер аксесуараў» — Panaskin
Намінаваліся: Label D, Marina Skrabovskaya, Vanilla Naomi, Le Furle, E.Novikovskaya, Max Mironov.
Іван Айплатаў атрымлівае ўзнагароду за Паўла Панаскіна.
«Fashion roots» (тыя, хто працуе з нацыянальнай тэматыкай) — Tanya Tur
Намінаваліся: Limitedminsk, Наталля Кастрама-Андрэюк, Honar, Tikota Unique.
«Эка-брэнд» — Historia Naturalis
Намінаваліся: Poetka, Heartiness, Ганна Янчыліна, Jamido Manufaktura.
«Новы талент» — Leushina
Намінаваліся: Lebu, Nowwon, Loh Apparel, Alexandra Hunnas, Random Rebels, The Young Clothes, Wear Bigel.
«Адкрыццё года» — Lsd
Намінаваліся: Amber Look, Ksenia Romanova, Dofamine, Scapegoat 404, She’fon,Devita, S.Veles, Taya, R.O.S.E., Petushkova, Amber Look, Pintel.
Мяркуецца, што прэмія стане штогадовай традыцыяй і адной з галоўных падзей беларускай моднай індустрыі.
Фота Сяргея Гудзіліна