Цяпер беларуская спявачка выступае пад псеўданімам PALINA, хоць не так даўно мы ўсе ведалі яе як Паліну Рэспубліку — адметную, ні да каго не падобную, шчырую выканаўцу.
PALINA / Рэспубліка Паліна. Фота Волі Афіцэравай.
Прарыўным для яе стаў 2011 год, калі Паліна перамагла ў «Бардаўскай восені» і стала «Адкрыццём году» па версіі Тузіна Гітоў. У 2015-м спявачка нечакана заявіла, што прыпыняе музычную дзейнасць і тры гады не давала ніякіх інфанагод для прэсы. У гэты час яна нарадзіла сына.
У 2018-м PALINA вярнулася ў новым амплуа і з новымі песнямі, стала ўдзельніцай папулярнага ўкраінскага шоу «Х-фактар». У новым «Току» з Адар’яй Гуштын Паліна распавядае пра сваю сям’ю, тры гады без музыкі, досвед рэаліці-шоу і закулісныя інтрыгі, разважае пра беларускае ды ўкраінскае тэлебачанне і музыкаў у палітыцы.
0:32 — пра «сумную» і «касмічную» Паліну
1:45 — чаму Паліна называе сябе істэрычкай
2:31 — пра хваляванне перад выступамі
4:37 — пра заняткі на піяніна
6:05 — пра малодшых братоў
7:50 — стасункі з бацькамі
9:19 — Х-фактар
22:09 — пра трэнера Алега Вінніка і яго натоўпы «шанавальніц»
25:33 — што галоўнае Паліна вынесла з Х-фактара
27:53 — чаму ў Беларусі ў бліжэйшыя дзесяць год не будзе такога ўзроўню тэлебачання, як ва Украіне
30:05 — чаму Паліна на тры гады спыняла музычную дзейнасць
31:19 — пра сына
36:46 — як Паліна пачала размаўляць па-беларуску
38:47 — пра музыкаў і палітыку
41:56 — ці сапраўды Паліна стала больш спяваць па-руску
44:15 — пра заняткі футболам
47:25 — чаму ў беларускай музыцы мала яркіх дзяўчат
48:11 — пра крытыку
49:27 — Паліна-панк
50:38 — Post Scriptum. Пра шоу «Песні» на ТНТ
Nina.nn.by