Праект партала
Ток «Па нацыянальнасці я хрысціянін». «Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам — у тым ліку пра педафілію ў Касцёле, хатні гвалт і жанчын ВІДЭА30
22.12.2019 / 16:06

Тадэвуш Кандрусевіч вось ужо больш за дзесяць год кіруе ўсёй Каталіцкай царквой у Беларусі. Менавіта ён у 1989-м стаў першым біскупам у нашай краіне пасля амаль 70 год атэізму. Гэта паклала пачатак адраджэнню беларускага Касцёла.

Мітрапаліт не абмінае вострыя пытанні, што паўстаюць сёння ў грамадстве. Ён публічна асуджаў крыжалом у Курапатах, патрабаваў удзелу Касцёла ў абмеркаванні праекта закона супраць хатняга гвалту, выступіў з выдатнай прамовай падчас сёлетняга перапахавання Каліноўскага ў Вільні.

У праекце «Ток» мы таксама закранаем балючыя тэмы: педафілію ў касцёле, хатні гвалт, ролю жанчыны, праблему алкагалізму. Гаворым пра польскую мову ў касцёлах Заходняй Беларусі і магчымую русіфікацыю. Згадваем Плошчу-2010, калі людзі хацелі, але не змаглі схавацца ад дубінак у Чырвоным касцёле.

Першая частка нашай гутаркі — партрэтная. Тадэвуш Кандрусевіч распавядае, хто для яго быў аўтарытэтам у дзяцінстве, згадвае школьныя крыўды, дзеліцца нечаканымі адкрыццямі, зробленымі ва ўніверсітэце. Расказвае, дзе і як жыве, калі ходзіць у крамы, называе любімыя маршруты для шпацыраў.

0:28 — Кім марыў стаць у дзяцінстве
4:16 — Як вызначае сваю нацыянальнасць
8:00 — Пра тое, хто быў аўтарытэтам у дзяцінстве
12:10 — Пра школьныя крыўды
13:50 — Як у дзяцінстве ў якасці пакарання ставілі на гарох
14:39 — Стаўленне да фізічнага пакарання дзяцей
17:50 — Выпадак пры паступленні ў ленінградскі ўніверсітэт: выпаў крыжык на вачах прыёмнай камісіі
21:51 — Дзе і як жыве ў Мінску
23:21 — Дзе можна сустрэць мітрапаліта проста ў горадзе
25:03 — Анекдатычны выпадак у лякарні: «Арцыбіскуп прыйшоў!»
28:20 — Пра серыял «Малады Папа»
31:41 — Чаму Касцёл ігнаруе жанчын
34:32 — Пра ЛГБТ і праблему алкагалізму
39:05 — Ці не прыйшоў час дазволіць святарам мець сем’і
43:25 — Праблема педафіліі ў Касцёле
49:35 — Што Касцёлу не падабалася ў законе супраць хатняга гвалту
57:19 — Незвычайны выпадак падчас служэння ў Фарным касцёле ў Гродне
59:27 — Пра польскую мову ў касцёлах Заходняй Беларусі
1:04:47 — Ці можа з’явіцца руская мова ў Касцёле
1:07:00 — Чаму Чырвоны касцёл не адчыніў дзверы людзям падчас Плошчы—2010
1:10:40 — Ці ёсць жаданне пажыць для сябе

Post Scriptum
1:11:37 — Калі чалавек верыць, але не ходзіць у царкву — гэта нармальна?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні