На тэлеграм-канал палітычнага аглядальніка Арцёма Шрайбмана падпісаныя больш за 12 тысяч чалавек. У ім няма сенсацый і інсайдаў, але ёсць нязмушанае тлумачэнне таго, што адбываецца ў беларускай палітыцы.
Шрайбман — прадстаўнік новага пакалення беларускіх аналітыкаў, які, у адрозненне ад калег, не выйшаў з апазіцыйных партый ці іх моладзевых рухаў. Ён скончыў рэспектабельны факультэт міжнародных адносінаў БДУ і зрабіў сабе імя як журналіст нейтральнага Tut.by. Некалькі гадоў таму павучыўся ў Лондане, а вярнуўшыся, вырашыў адправіцца ў свабоднае плаванне. Цяпер зарабляе платнымі аналітычнымі аглядамі.
У чарговым «Току» з Настассяй Роўдай Шрайбман разважае не толькі пра палітыку, але і пра прыватнае — расказвае пра свае два шлюбы, яўрэйскія карані, студэнцкія часы і кар’еру.
0:35 — калі сутыкаўся з антысемітызмам,
2:54 — што падабаецца і не падабаецца ў Ізраілі,
5:36 — ці адчувае сябе беларускім патрыётам,
5:48 — пра панты на факультэце міжнародных адносін БДУ,
8:55 — галоўная праблема беларускай адукацыі,
11:26 — чаму спачатку не ўзялі на Tut.by,
13:25 — хто навучыў журналістыцы,
15:05 — самацэнзура
16:57 — чаму не пісаў пра феномен Колі Лукашэнкі,
17:28 — чаму не закранае тэму жанчын у асяроддзі Лукашэнкі,
18:59 — як вербавалі ў КДБ,
20:30 — як рабіць палітычную аналітыку без інсайдаў,
23:47 — палітычная сітуацыя ў Беларусі,
27:59 — ці варта чакаць больш жорсткага дзяржаўнага кіравання,
29:22 — чаму ходзіць на выбары і за каго галасаваў у 2010-м,
33:04 — як ставіцца да Моладзевага блока,
35:21 — што можа разварушыць беларускую апазіцыю,
36:58 — хто самы моцны беларускі апазіцыйны палітык,
37:27 — хто, калі не Лукашэнка,
39:55 — калі і як сыдзе Лукашэнка,
41:39 — ці зменіцца штосьці ў палітычным плане ў бліжэйшыя пяць год,
42:20 — ці стане жанчына прэзідэнтам Беларусі,
43:28 — ці маюць Наталля Качанава і Наталля Эйсмант палітычную моц,
45:18 — пра першы шлюб,
48:13 — якія жанчыны падабаюцца,
49:01 — што думае пра феміністак і ці сам фемініст.
Nina.nn.by