Павел Латушка ўваходзіць у Каардынацыйную раду, гэта адзіны экс-чыноўнік высокага ўзроўню ў яе складзе.
Яшчэ два тыдні таму ён быў дырэктарам Купалаўскага тэатра. Але фальсіфікацыі на выбарах і нечуваная жорсткасць сілавікоў падчас разгону дэманстрацый прывялі да таго, што Латушка нечакана апынуўся наперадзе пратэстаў.
Экс-міністр культуры, былы пасол у Польшчы і Францыі Павел Латушка ў новым выпуску «Тока» расказвае, чаму не змог прамаўчаць цяпер. Распавядае пра ціск з боку сістэмы, як яго прызначалі і як здымалі з дзяржпасад, згадвае, як Наталля Пяткевіч выклікала яго на дыван за тое, што папулярызаваў беларускую мову. А таксама дае прагноз, колькі пратрымаецца ля ўлады Аляксандр Лукашэнка.
Шукайце ў выпуску:
00:49 — пра псіхалагічны ціск і пагрозы,
7:34 — калі пачаліся разыходжанні з палітыкай дзяржавы,
11:34 — як сістэма ціснула праз беларускамоўнасць,
15:05 — чаму беларускамоўныя чыноўнікі баяцца гаварыць з Лукашэнкам па-беларуску,
16:11 — чаму публічна асудзіў гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі толькі сёлета,
18:55 — што будзе, калі вінаватых у фальсіфікацыях і зверствах супраць мірных дэманстрантаў не пакараюць,
20:57 — ці прымаў афіцыйную пазіцыю беларускіх уладаў падчас выбараў 2006 года, калі працаваў паслом у Польшчы,
24:28 — пра палітычныя наступствы заявы Лукашэнкі, што Польшча збіраецца далучыць да сябе Гродзенскую вобласць,
29:11 — ці пагражае штосьці суверэнітэту Беларусі,
30:45 — як мы будзем выходзіць з крызісу ў міжнародных стасунках, калі ўлада не зменіцца,
32:38 — як дамаўляцца з Расіяй,
37:06 — як стаў міністрам,
41:22 — як даведаўся пра сваю адстаўку,
44:08 — пра знішчэнне Купалаўскага,
49:56 — калі народ пераможа,
51:10 — ці чакаў ад беларускіх жанчын, што яны ўзначаляць найвялікшыя ў гісторыі Беларусі пратэсты.
Nina.nn.by