«Я ствару сайт, мае тэксты будучь чытаць не менш за 1000 чалавек у суткі, а на ютуб-канал падпішуцца 100 тысяч, штомесяц я буду зарабляць $800-1000», — ставіць сабе задачы журналістка і блогерка Ася.
Рэалізоўваць усё гэта яна збіраецца ў супрацоўніцтве з беларускімі брэндамі, ствараючы карысныя відэа, ладзячы сустрэчы. Праўда, сама папярэджвае, што асоба яна непрадказальная, таму можа і галаву пагаліць знянацку.
Акрамя новых экстрэмальных прычосак, Ася любіць татуіроўкі і ўпэўненая, што дзякуючы ім даўно асацыюецца з беларускім арнаментам.
Але што мы пераказваем — паглядзіце самі!
Пасля чарговай няўдалай спробы папрацаваць на іншых, журналістка і блогерка зноў вырашыла больш працаваць на сябе. Дзяўчына запісалася ў школу сэлфбрэндынгу і матывацыі «Чароўны пендаль», дзе яна гэты пендаль, відаць, атрымала, так што нас чакае шмат новых праектаў ад Паплаўскай.
Чытайце таксама:
КК