Нядаўна ўвесь свет абмяркоўваў скандал, калі супрацоўнік лонданскага музея папрасіў прыкрыцца жанчыну, якая хацела пакарміць грудзьмі сына.
Наведніца яшчэ і не пачала карміць дзіцяці ў двары Музея Вікторыі і Альберта, як да яе падышоў супрацоўнік установы і зрабіў заўвагу. Маладая маці не разгубілася і напісала з гэтай нагоды некалькі іранічных пастоў. Вось адзін з іх:
«Я выкіну цябе з музея з тваімі голымі цыцкамі!» — «Але я зроблена з мармуру!» — «Ой, прабач, тады ўсё нармальна».
Гэтыя допісы рэтвіцілі шмат разоў, таму хутка перад жанчынай асабіста выбачыўся дырэктар музея.
Ці вось яшчэ адна гісторыя. У маі сенатарка Ларыса Уотэрс упершыню ў гісторыі пакарміла дзіцяці на пасяджэнні парламента ў Аўстраліі, што таксама справакала бурнае грамадскае абмеркаванне.
А ў красавіку ўзнік скандал праз фота дачкі прэзідэнта Кыргызстана Аліі Шагіевай, на якім яна корміць сына.
Мы вырашылі праверыць, як кармленне ўспрымаюць беларусы. Вынікі — у відэа.
Воля Афіцэрава, Кацярына Карпіцкая