Мужчынская зборная Нарвегіі па футболе выступіла за раўнапраўе з жаночай зборнай, паведамляе Sports.ru.
Фота Scanpix.
Футбалісты мужчынскай каманды прынялі рашэнне адмовіцца ад часткі сваіх прэміяльных у нацыянальнай камандзе на карысць дзяўчат. Такім чынам, у наступным сезоне зборныя ўпершыню будуць атрымліваць аднолькавыя выплаты.
У гэтым сезоне сумарныя прэміяльныя выплаты мужчынскай камандзе склалі каля 700 тысяч еўра, жаночай — 330 тысяч.
«Была занадта вялікая розніца. Я думаю, роўныя выплаты — тое, што і павінна быць. Думаю, гэта можа ім дапамагчы. Мы разам рушым нарвежскі футбол наперад, і дзяўчаты гэтак жа важныя, як і мы», — сказаў капітан мужчынскай зборнай Нарвегіі Стэфан Юхансен.
Тавары для здароўя шукайце тут
Nina.nn.by