Праект партала
Тое-сёе
09.10.2017 / 13:42
Харві Вайнштэйн звольнены з уласнай кампаніі за сэксуальныя дамаганні8

Знакаміты амерыканскі кінапрадзюсер Харві Вайнштэйн, абвінавачаны ў сэксуальных дамаганнях, звольнены з кампаніі Weinstein Company, саўладальнікам якой ён з'яўляецца.

Харві Вайнштэйн. Фота leonardo.osnova.io.

У заяве Weinstein Company гаворыцца, што рашэнне аб звальненні Вайнштэйна было прынята неадкладна праз з'яўленне інфармацыі пра неправамерныя паводзіны кінапрадзюсара.

Вайнштэйн — адзін з самых вядомых прадзюсараў Галівуда. Ён працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэкспір», «Кароль прамаўляе!», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Мярзотная васьмёрка».

Яго нечаканае звальненне стала наступствам публікацыі ў New York Times, якая выйшла на мінулым тыдні. Журналісты выдання паведамілі пра абвінавачванні Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганнях да маладых акторак і супрацоўніц яго кінакампаніі. Па дадзеных газеты, сведчанні пацярпелых жанчын кажуць пра тое, што такія паводзіны былі характэрныя для кінапрадзюсара на працягу як мінімум трох дзесяцігоддзяў.

Раней 65-гадовы кінапрадзюсар выбачыўся за свае паводзіны і заявіў, што плануе ўзяць у бліжэйшы час адпачынак за свой кошт.

«Тое, як я паводзіў сябе ў адносінах да калег у мінулым прынесла ім шмат болю, і я шчыра прашу за гэта прабачэння», — сказаў Вайнштэйн.

Аднак пазней ён заявіў, што падасць у суд на газету за публікацыю, у якой гаварылася, што як мінімум з васьмю жанчынамі, якія абвінавачваюць яго ў дамаганнях, яму ўдалося дамовіцца ў пазасудовым парадку.

Вайнштэйн — адзін з самых уплывовых людзей у Галівудзе, які з'яўляецца сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company.

Абвінавачванні ў яго адрас, па дадзеных газеты, паступілі ў асноўным ад маладых жанчын, якія спадзяваліся зрабіць кар'еру ў кінаіндустрыі. У ліку жанчын, якія абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях, — вядомыя амерыканскія актрысы Эшлі Джад і Роўз Макгоўэн.

Бі-бі-сі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура