Восьмага сакавіка 2017 года ў Мінску з’явілася месца канцэнтрацыі чалавечых гісторый: на Інтэрнацыянальнай, 14, іх не толькі расказваюць сябрам і знаёмым за столікам, а яшчэ і пішуць у спецыяльных нататніках — такім чынам, кожны можа адчуць сябе драматургам.
Кавярню «Сторыз», пра якую ідзе гаворка, адкрыла 28-гадовая магілёўка Ганна Дудкіна, якая яшчэ школьніцай паспела паспрабаваць сябе ў тэкстыльным бізнэсе бацькоў, а пасля сама кіравала крамай з фіранкамі. Але сэрца, як спяваў Віктар Цой, патрабавала перамен. Прыняць поўнае паражэнне прыйшлося пасля эканамічнага крызісу.
Потым Ганне нечакана прапанавалі папрацаваць у невялікай булачнай. Яна пагадзілася. Паўтара года вучылася пячы смачны хлеб, скончыла курсы барыста, і, у рэшцэ рэшт, зразумела, што саспела для ўласнага праекта.
Сёння кавярню Ганны называюць адной з найлепшых у горадзе не толькі мясцовыя, але і госці з-за мяжы, якіх значна паболела пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізу. Яны хваляць круасаны, сэндвічы і, канечне, каву. Дарэчы, найбольш папулярная ў мінчан сёння раф-кава. Не так даўно ў «Сторыз» з’явілася магчымасць таксама выпіць келіх віна ці глінтвейну.
Для нашага праекта, дзе мы падрабязна распавядаем, як запусціць бізнэс, Ганна распавяла пра свой досвед. З чаго пачаць і да чаго быць гатовым, калі вы марыце пра ўласную кавярню ці бар? Ніжэй — 13 асноўных пунктаў — кіраўніцтва да дзеяння.
Чытайце таксама:
Кацярына Карпіцкая, фота Волі Афіцэравай