Зірніце на гэты здымак. Яго зрабіла французская турыстка Сандрына Даньё ў нацыянальным парку Джона Форэста, што знаходзіцца непадалёк ад буйнога аўстралійскага горада Перта.
Вандроўка ў парк была запланаваная ў межах двухтыднёвага падарожжа па Аўстраліі. Калі Сандрына накіравалася ў прыбіральню, то проста перад дзвярыма ўбачыла вось гэтую карціну.
Францужанка вырашыла не парушаць спакой кенгуру.
«Я смяялася так, што не магла спыніцца, калі ўбачыла яго ў гэтай позе. Не здзівілася б, калі б ён раптам сказаў: «Гэй, дзяўчо, як справы?» — пракаментавала Сандрына.
Nina.nn.by