Праект партала
Тое-сёе
01.02.2018 / 15:22
Сотню беларускіх жанчын-кіроўцаў накормяць сняданкам бясплатна

У найбліжэйшы аўторак, 6 лютага, у Мінску з'явяцца два кафэ на колах з бясплатнымі сняданкамі. Яны пачнуць працу ў самую гадзіну-пік і ўжо праз дзве гадзіны зачыніцца назаўжды. Дзяўчатам за рулём, а менавіта для іх прызначаны лёгкі сняданак, не прыйдзецца выходзіць з машыны, каб атрымаць драйв-сэт з ёгурту «Актывія», садавіны і падбадзёрлівай кавы, а з'есці хуткі сняданак па дарозе на працу.

Лёгкі сняданак «Актывія» пачастуе менавіта аўталэдзі — тых, хто часцяком грэбуе перакусам дзеля таго, каб паспець сабраць ссабойку і/або лішнію хвіліну выдаткаваць на зарадку, макіяж і іншыя абавязковыя ранішнія справы. такім чынам арганізатары хочуць нагадаць актыўным мінчанкам, што пра сняданак нельга забываць: ён дорыць зарад лёгкасці на ўвесь дзень і, як мінімум, падымае настрой.

Фудтракі #снедацьлёгка з'явіцца 6 лютага роўна ў 8:00 раніцы і адразу на дзвюх аўтазапраўках United Company: на праспекце Дзяржынскага і на Лагойскім тракце каля МКАД. Кожную раніцу сюды ў спешцы заязджаюць сотні беларусак па дарозе на працу, і менавіта тут ім прапануюць бясплатны сняданак.

Для таго, каб атрымаць карысны сэт, можна нават не выходзіць з аўто — супрацоўнікі Актывія-драйв могуць перадаць яго кіроўцу, а на чаканне ў машыне сыдзе не больш за хвіліну.

— Мы спадяемся, што падорым у гэты дзень не адну ўсмешку нашым беларускам, — кажа Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Па сабе ведаю: калі дзень распісаны па хвілінах, бывае і не да сняданка. Але яблык, кава і ёгурт можна ўзяць з сабой і, такім чынам, зэканоміць час, але не прапусціць ранішні рытуал. Нам вельмі цікава, ці выкліча бар на колах такую ж жывую цікавасць у публікі, як і pop-up кафэ стацыянарнае. Па нашых разліках, за гадзіну адна Актывія-драйв зможа прыняць каля 100 машын, таму шукайце фудтрак #снедацьлёгка — гэта дакладна самы хуткі сняданак у горадзе!

Нагадаем, тыдзень таму ў Мінску адкрылася першае pop-up кафэ. У меню ёгуртнага бара быў толькі сняданак, за кароткія 5 гадзін яго наведалі больш за 200 гасцей, а больш за 400 хацелі забраніраваць столікі загадзя. Разам з мінчанамі снедалі гімнасткі Меліціна Станюта і Любоў Чаркашына, мастакі Ніка Сандрос і Міця Післяк, бізнэс-лэдзі Святлана Зэрэ, Юлія Кур'ян і іншая цікавыя мінчане. Усе яны, як і многія іншыя беларусы, выкладваюць у сацыяльныя сеткі свае сняданкамі з хэштэгам #снедацьлёгка, каб нагадаць, як важны для лёгкасці на працягу дня ранішні перакус.

Актывія-драйв будзе працаваць каля аўтазапраўкі United Company па адрасе праспект Дзяржынскага, 132 (насупраць гіпермаркета ProStore) і Лагойскі тракт, 46 (на перакрыжаванні з МКАД).

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура