Усё пачалося з фота брытанскай журналісткі Радхікі Сангані, якая лічыць, што вялікія насы недастаткова прадстаўленыя ў моднай і забаўляльнай індустрыях.
Сангані распавяла Buzzfeed, што гадамі ненавідзела свой нос, але нядаўна перагледзела ўласнае бачанне прыгажосці і палюбіла сваю знешнасць.
«Было так прыемна і лёгка перастаць пазбягаць фотаздымкаў у профіль і па-сапраўднаму палюбіць свой твар, — кажа Сангані. — Таму цяпер я хачу, каб людзі падзяліліся сваімі ўласным сэлфі ў профіль і палюбілі свае насы».
Флэшмоб #SideProfileSelfie падтрымалі сотні чалавек з усяго свету: фотаздымкі пачалі з’яўляцца ў розных сацыяльных сетках.
Фота blue_eyes_and_chubby_thighs.
Фота loveannkathleen.
Фота katetasticxd.
Што гэта праблема сапраўды для многіх актуальная, на днях пацвердзіў беларускі дызайнер Апці Эзіеў. Ён прызнаўся, што доўгі час камплексаваў праз свой нос і ўсё ж такі пайшоў на рынапластыку, каб не трэба было падбіраць удалы ракурс.
Nina.nn.by