Праект партала
Тое-сёе
06.07.2018 / 13:02
Першая рэклама сродкаў для галення, дзе дэманструюцца сапраўдныя валасы на жаночым целе, выклікала ў інтэрнаўтаў гаму эмоцый10

Амерыканская гандлёвая марка Billie, якая пазіцыянуе сябе як фемінісцкая, нядаўна выпусціла новую рэкламу сродкаў для галення. Унікальнасць яе ў тым, што ўпершыню там дэманструюцца не ідэальныя жаночыя ногі, а як ёсць у жыцці: з пышным валасяным покрывам.

Заснавальнік кампаніі Джордж Гулі ў інтэрв'ю парталу MIC распавёў, што для іх важна было пазбавіцца ад клішэ, што існуюць у рэкламе, і паказаць цела жанчын такім, якім яно ёсць, не надумана ідэальным.

Ён адзначыў: «Частка нашай кампаніі заключаецца ў тым, каб сказаць, што гэта нармальна, калі ў жанчыны на целе ёсць валасы, гэта яе выбар. Мне падабаецца галенне, гэта мой выбар, але я не хачу, каб хто-небудзь казаў, што мне трэба галіцца толькі таму, што я жанчына».

Карыстальнікі інтэрнэта, у сваю чаргу, успрынялі ролік неадназначна. Нехта ўхваляў ідэю кампаніі, але знайшлiся і тыя, хто казаў: «Давайце яшчэ выкарыстанне туалетнай паперы пакажам на ўвесь экран».

Дадамо, што не так даўно з'явілася першая рэклама пракладак з сапраўднай крывёю. Жаночая частка грамадскасці прызнае такія маркетынгавыя хады прагрэсіўнымі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура