Бодзіпазітыўныя настроі захопліваюць новыя розумы. Так, нядаўна з’явіліся першая рэклама сродкаў для галення, дзе дэманструюцца сапраўдныя валасы на жаночым целе. Упершыню ў рэкламе пракладак не так даўно паказалі сапраўдную кроў.
У інстаграме і іншых сацсетках назіраецца сапраўдны флэшмоб, у межах якога дзяўчаты выкладаюць няголеныя ногі пад агульным хэштэгам #hairylegsclub у падтрымку свайго права на натуральнасць. На фоне гэтай тэмы нават з'яўляецца тэматычная прадукцыя: значкі з валасатымі нагамі, паштоўкі і іншае.
Nina.nn.by