У Беларусі вырасла дастойная змена Вікторыі Азаранка, фота Радыё Свабода
У чацвер прайшло лёсаванне стартавага кола US Open — апошняга турніру серыі Вялікага Шлема ў гэтым годзе.
Упершыню ў гісторыі ўдзел у асноўнай сетцы могуць прыняць адразу пяць беларускіх тэнісістак.
Пятай можа стаць Вольга Гаварцова (№766 сусветнага рэйтынгу), калі адолее ў трэцім коле кваліфікацыі амерыканку Ніколь Гібс (№115).
Вікторыя Азаранка (№80, Wild Card) згуляе з Вікторыяй Кужмавай (№56, Славакія)
Вера Лапко (№70) — Кацярына Бандарэнка (№86, Украіна)
Арына Сабаленка (№25) - Даніэль Колінс (№36, ЗША)
Аляксандра Сасновіч (№37) — Белінда Бенчыч (№43, Швейцарыя).
У 2012 і 2013 гг. Азаранка дабіралася да фіналу US Open.