У Беларусі прапануюць уводзіць апеку над дзецьмі, калі бацькі з уважлівых прычын (камандзіроўка, хвароба і гэтак далей) адсутнічаюць больш шасці месяцаў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і, які парламентарыі рыхтуюць да першага чытання, паведамляе БелТА.
Змены плануецца ўнесці ў арт. 149 кодэкса, які рэгулюе пытанні ўвядзення апекі над дзецьмі пры часовай адсутнасці бацькоў. Дзеючым заканадаўствам прадугледжана, што пры часовай адсутнасці бацькоў рабіць гэта неабавязкова, калі дзіця выхоўваюць сваякі. Калі ж бацькі і маці няма працяглы перыяд — больш шасці месяцаў, то апека ўводзіцца, калі гэта прадыктавана інтарэсамі дзяцей.