Архіўнае фота
Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні.
У паўфінале, які прайшоў раніцай па беларускім часе, яна без праблем перамагла кітаянку Яфань Ван — 6:2, 6:1.
Цяпер Сабаленка (13-е месца ў сусветным рэйтынгу) згуляе ў фінале з амерыканкай Элісан Рыск (№62).
Прызавы фонд турніру ў Шэньчжэні — $750 тысяч.
Тэнісісткі, якія прайгралі ў паўфінале, зарабілі па $44 тысячы. Фіналістка атрымае $81 тысячу, а пераможца — $163 тысячы.