Мікіту Дробату 23, і ў яго аўтызм. Ён марыць прабегчы паўмарафон. А мама Галіна падтрымлівае яго ў пачынаннях: на дваіх з сынам у іх ужо 21 медаль з розных спаборніцтваў. Як бег дапамог сям’і ўключыцца ў актыўнае жыццё, распавядае Руская служба ВВС.
Хлопец любіў бегаць з ранняга дзяцінства, але не мог трапіць ні ў адну секцыю.
— Калі Мікіта быў падлеткам, мы хацелі пайсці кудысьці займацца, але ўсюды баяліся нас, — узгадвае мама Галіна Дробат.
Дыягназ яе сыну паставілі ў тры гады. Хлопчык практычна не размаўляў у дзяцінстве: людзям з аўтызмам складана камунікаваць са знешнім светам.
— Быў страх за будучыню, за сябе — ці спраўлюся я, — прызнаецца Галіна. — Вельмі шмат дзяцей жывуць у закрытых сценах, таму і бацькам вельмі цяжка.
Жыццё гэтай сям’і змяніў бег. Мікіта і Галіна прыйшлі ў спартыўны клуб «Крылы анёлаў». «Анёламі» ў камандзе называюць людзей з інваліднасцю, а «крыламі» — тых, хто дапамае ім бегчы: членаў сям’і ці валанцёраў.
— Мы зрабілі добры вынік, я ганаруся мамай, — кажа Мікіта.