Мамай паэтка і тэлезорка Валярына Кустава стала крыху больш за месяц таму, але расказала пра гэта толькі цяпер.
«Нараджала я ў Мінску, у віп-аддзяленні шостай бальніцы, роды былі партнёрскія, дакладней, апошняя іх гадзіна. Медыцынскім абслугоўваннем засталася вельмі задаволеная. Роды прымала выдатны доктар Ірына Борыс», — расказвае Валярына.
Валярына Кустава.
У дзяўчынкі незвычайнае імя, якое прыйшло да Валярыны ў сне, — Дзівія Канстанцыя.
Поўнае імя немаўляці - Дзівія Канстанцыя Кустава.
Дзівія (Дзіва) — гэта багіня прыроды, маці ўсяго жывога; славянская Багіня Месяца; жаночая адпаведнасць грэцкаму богу Зеўсу. Ды і па-беларуску гучыць як дзіва, то бок — цуд.
Канстанцыя (Кастуся) — так звалі ўлюбёнага польскага паэта Валярыны — Канстанцыя Ільдэфанса Гальчыньскага. Ну і Каліноўскага таксама.
«Подпісы пад петыцыяй за з'яўленне беларускай мовы на помніку Каліноўскаму і яго паўстанцам збірала нават падчас схопак», — кажа Валярына.
У ЗАГСе, дарэчы, праблем з рэгістрацыяй не было. Там, па словах маладой мамы, усе былі ўражаныя і зачараваныя імем.
«Абвясціла ўчора на канцэрце Някляева і Вайцюшкевіча «Зорка Дзіва» пра існаванне Дзівы. Калі дачка падрасце, будзе ведаць, што песня з гэтай назвай пра яе», — расказала Валярына.
Наталля Тур, фота Каці Барушкі