Праект партала
Рост
06.09.2019 / 13:45
«Стандарты прыгажосці дыктуе меншасць? Гэта няправільна». У Беларусі распачаўся праект «Каралева XL»9

Вынікам праекту стане ўдзел пяці беларусак у міжнародным конкурсе прыгажосці Top of the World Plus Size. Конкурс для жанчын, чый памер адзення большы за 46, адбудзецца ў Кіеве ў лістападзе.

Дырэктарам конкурсу «Каралева XL» стала мадэль plus-size Яўгенія Цюленева, якая ў 2017 годзе атрымала тытул віцэ-міс свету на конкурсе, які адбываўся ў Сінгапуры.

Яўгенія Цюленева.

Яна расказала «Нашай Ніне»:

«У Беларусі лішнюю вагу маюць 60% людзей. У гэты ж час стандартам прызнаная фігура меншасці, гэта няправільна. Каб мець такую фігуру, беларускія жанчыны прыкладаюць тытанічныя намаганні і часта цаной уласнага здароўя. Таму задачай праекту з'яўляецца не толькі перамога ў конкурсе, але і прыцягненне ўвагі грамадства да праблем і стэрэатыпаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны са знешнасцю, далёкай ад глянцавых стандартаў. Праект ні ў якім разе не прапагандуе нездаровае харчаванне і адсутнасць спорту. Наадварот, мы хочам даказаць, што сярод мажных ёсць шмат паспяховых, уважлівых да свайго здароўя, рэалізаваных людзей», — дзеліцца Яўгенія Цюленева.

Заяўку на ўдзел у конкурсе можна падаць, скарыстаўшыся адмысловай формай на сайце.

«Калі вам ад 20 да 40 гадоў і вы носіце памер адзення большы за 46, то абавязкова спрабуйце свае сілы ў конкурсе. Таксама будуць ацэньваць жыццёвую гісторыю, прафесійны досвед і задачы, якія ставіць перад сабой удзельніца. Плюсамі будуць добрая англійская мова, харызма, фотагенічнасць і ўменне трымацца на сцэне», — дадае Яўгенія Цюленева.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура