Яўген Насановіч прызнаецца, што Дар’я Домрачава не адзіная «зорная» кліентка майстра, але біятланістка не здраджвае свайму майстру ўжо пяць гадоў.
«Мы пазнаёміліся на здымках спартыўнага адзення. Мяне запрасіла фатограф, Даша была мадэллю. Звычайна я раблю прычоскі Дар’і на ўсе ўрачыстасці, якія яна наведвае. А стрыгчыся яна прыходзіць раз на чатыры месяцы», — расказаў Яўген Насановіч «Нашай Ніне».
Дарэчы, самая танная стрыжка ў Насановіча каштуе 50 рублёў.
«З Домрачавай грошы таксама бяру. Любая праца павінна аплачвацца, я так лічу», — кажа Яўген Насановіч.
Усе месцы на паслугі Яўгена распісаныя ў яго да канца года.
Nina.nn.by