Праект партала
Тонус
13.11.2019 / 17:39
Беларускія мамы паказалі, як іх цела змянілася пасля родаў ФОТЫ15

Фотапраект «Бачыць сябе» — пра жанчын і любоў да свайго цела. У ім зняліся беларускія мамы, якія паказваюць, як змянілася іх цела пасля родаў.

Фота Елізаветы Мяхедка.

Аўтарка праекта Карына Маліноўская сама маладая мама.

«Калі я бачу рэкламу «Вярні сабе форму пасля родаў», ува мне прачынаецца злосць. Якую форму? Ніколі нашы целы не будуць папярэднімі. Падганяць у міфічную форму сваё цела пасля родаў жанчына не павінна. Яна ў прынцыпе не павінны і да родаў, і пасля, і без іх. Павінна толькі самой сабе — клапаціцца. Таму я хацела паказаць нас — смелых, прыгожых, розных мам», — кажа Карына Маліноўская.

Пад фота мамы дзеляцца сваімі гісторыямі — пра хваляванні наконт змен у знешнасці і прыняцце сябе.

«Спадзяюся, да нас далучацца іншыя мамы. Паспрабуюць паглядзець на сваю прыгажосць інакш. З пазіцыі подзвігу мацярынства. Так, абвіс жывот, але са мной побач мой цуд — дачка. І калі я гляджу ў яе вочы, я забываю пра жывот», — кажа мама 5-гадовай дзяўчынкі Надзея Cалаўёва.

«Зусім нядаўна пачала прымаць свае змены. Мяшкі пад вачыма, куды я складаю свае сны пра спакой і бесперапынны сон, жывот, бакі, шнар ад КС, валасы ў пучок. Я змагалася з гэтым усім у смяротнай сечы, але атрымала толькі слёзы і зрывы. Для мяне гэта істотна таму, што пасля родаў я не ўлезла ў самы вялікі памер джынсаў у краме. Мне тады ледзь не сплахела ў прымерачнай.

Памятаю, як намагалася зашпіліць нагавіцы на парэзаным жываце і плакала, бо адчувала сябе такой агіднай. І балюча ж было. А гэтыя расцяжкі? Да ў мяне ўсё адзенне алеем набралася, а сэнсу ніякага.

Выгляд майго цела мяне моцна бянтэжыў, хаця і скінула 20 кг пасля родаў. Як было б прыўкрасна мне тады, на самым пякельным пачатку пабачыць жанчыну, якая абдымае сваё малое і любіць сваё цела, якое памянялася, але засталося самым родным. Можа, хоць адна пані не заплача ад таго, што ўжо не тая, дасць шанц сабе новай», — дзеліцца іншая гераіня Марыя Грыц.

Nina.nn.by, фота Елізаветы Мяхедка

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура