Праект партала
Тое-сёе
18.11.2019 / 17:56
Мінскія феміністкі правялі перформанс супраць навязвання мацярынства — елі зямлю ў Санкт-Пецярбургу ФОТЫ31

Мінскія актывісты і актывісткі правялі незвычайны перфоманс у Санкт-Пецярбургу падчас фемініцкага фестывалю «Рэбры Евы».

Перформанс называўся «Ре-продукция/со-причастие». Удзельнікі арт-суполкі ВІА «Чырвоны Баршчэўнік» выступалі супраць навязвання жанчыне ролі маці.

«Мацярынства лічыцца самай важнай функцыяй жанчыны, да выканання якой яна павінна імкнуцца. Чакаецца, што жанчына нарэшце выйдзе замуж і народзіць, бо мацярынства і «мацярынскі інстынкт» закладзены генетычна ў кожнай. Мацярынства вызначае сутнасць і цэннасць жыцця», — пералічваюць яны стэрэатыпы.

Ціск на жанчын актывісты і актывісткі ўявілі сабе як зямлю. Яны ёй абмазваліся, абдымалі, закопвалі сябе, саджалі зерне.

«Гэты перформанс пра выбар, пра тое, што не кожная жанчына па змоўчанні хоча нараджаць, пра тое, што кожная сама абірае, што рабіць са сваім жыццём», — патлумачыла «Нашай Ніве» адна з удзельніц акцыі.

Паліцыя на перформанс адрэагавала абыякава. А некаторыя мінакі дзівіліся і перапытвалі, што гэта за карціна «Пахаваныя зажыва».

Nina.nn.by, фота Анжэлы Дацкай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура