Праект партала
Рост
17.04.2020 / 08:47
Беларуска Таццяна Ткачова — адна з пераможцаў прэміі World Press Photo3

World Press Photo — самая прэстыжная штогадовая прэмія для фотажурналістаў. 16 красавіка аб'явілі яе лаўрэатаў за 2019 год. У намінацыі «Фатаграфія года» перамог здымак, зроблены ў Судане. Яго аўтар — Ясуесі Ціба з Японіі, які супрацоўнічае з агенцтвам AFP.

AFP

У намінацыі «Партрэты, другое месца сярод фотагісторый» перамагла беларуска Таццяна Ткачова з праектам «Паміж правам і сорамам» пра жанчын, што зрабілі аборт.

Таццяна Ткачова нарадзілася ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуролаг-даследчык». У фатаграфіі — з 2015 года. Цяпер працуе ў газеце «Звязда».

Скончыла Акадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі Fotografika ў Санкт-Пецярбургу (2016). Выставы праходзілі ў Расіі, Літве, Грузіі, Беларусі.

facebook.com/tatsiana.tkachova

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура