Беларускі запісалі моцны відэазварот да сілавікоў.
«Я не хаваю свой твар, бо я за праўду. Я твая жонка, маці, сястра, дачка. Я бяззбройная, я не правакатар. Я хачу, каб мяне пачулі. Мне цяпер страшна, нас хапаюць проста так. І гэта робіш ты», — кажуць жанчыны.
На відэа паказваюць, як у войску мужчыны прысягаюць быць адданымі свайму народу. А пасля — кадры жорсткіх затрыманняў падчас мірных пратэстаў.
«Што ты цяпер адчуваеш? Гонар? Смеласць? Ты менавіта так уяўляў сабе сваю працу?», — пытаюцца ў сілавікоў.
Жанчыны заклікаюць АМАП быць сумленнымі і адмовіцца ад выканання злачынных загадаў.
Nina.nn.by