Праект партала
Рост
13.05.2021 / 21:49
Італьянскую спецслужбу ўпершыню ўзначаліла жанчына

Ëй стала дыпламатка Элізабета Белоні.

Фота ilgiornale.it.

У сераду італьянскі прэм’ер Марыа Драгі абвясціў, што главой Дэпартамента інфармацыйнай бяспекі гэтай краіны стане 63-гадовая Элізабета Белоні. Спецслужбу ў Італіі ўпершыню ўзначаліла жанчына.

Дэпартамент, якім цяпер кіруе спадарыня Белоні, займаецца пытаннямі замежнай і ўнутранай выведкі, у тым ліку контрвыведкі і кібербяспекі, і падсправаздачны непасрэдна італьянскаму ўраду.

Яе прызначэнне прывіталі італьянскія палітыкі, у тым ліку і міністр унутраных спраў краіны Матэа Сальвіні. Ён адазваўся пра Белоні як пра адважную жанчыну, піша ВВС.

Элізабета Белоні нарадзілася ў 1958 годзе і стала ў свой час адной з першых дзяўчат, якія паступілі ў прэстыжны рымскі Інстытут Масіміліяна Масіма. Раней у гэтую ўстанову, якую скончыў і італьянскі прэм’ер Драгі, бралі толькі хлопцаў.

Белоні працавала дыпламатам у Вене і Браціславе, пасля чаго з 2004 па 2008 гады ўзначальвала аператыўны штаб італьянскага міністэрства замежных спраў. На гэтай пасадзе яна таксама была першай жанчынай. Падчас працы Белоні давялося вырашаць пытанні, звязаныя з гібеллю і раненнямі італьянскіх грамадзян за мяжой, у тым ліку з іх выкраданнямі ў Афганістане і Іраку, а таксама курыраваць аперацыю па выратаванні італьянцаў пасля цунамі ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе.

Яна працавала таксама дзяржсакратаром у міністэрстве замежных спраў краіны, і на гэтай пасадзе яна таксама была першай жанчынай.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура