Праект партала
Тонус
07.06.2017 / 08:23
Што робіць наша харчаванне правільным?2

Інакш павышаецца рызыка захворванняў, зніжаецца працаздольнасць і працягласць жыцця.

Мы ядзім і дзеля задавальнення таксама, аднак у харчавання ўсё ж такі ёсць сапраўды важныя функцыі. У першую чаргу, гэта забеспячэнне арганізма энергіяй, па-другое — бялкамі, мінеральнымі рэчывамі, тлушчамі і вугляводамі — будаўнічым матэрыялам для стварэння клетак. Ежа таксама забяспечвае арганізм біялагічна актыўнымі рэчывамі, без якіх не адбудзецца сінтэзу тых жа гармонаў. Нарэшце, ежа дапамагае выпрацоўцы імунітэту: было ўстаноўлена, што імунны адказ на інфекцыю залежыць ад якасці харчавання, ад колькасці калорый, паўнацэнных бялкоў і вітамінаў, нагадвае загадчыца аддзялення ўльтрагукавой дыягностыкі 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Зоя Высоцкая.

1. Умеранасць

Пераядаць нельга. Колькасць ежы, якая паступае ў арганізм і ператвараецца ў энергію, павінна быць роўная энергетычным затратам.

2. Баланс харчовых рэчываў

Штодня мы павінны атрымліваць каля 70 розных інгрэдыентаў. Ідэальныя суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў 1:1:4. Для людзей з сярэдняй фізічнай нагрузкай гэта будзе 100 г бялку, столькі ж тлушчу і 400 г вугляводаў.

3. Разнастайнасць

Не існуе ніводнага прадукту, здольнага забяспечыць нас усімі спажыўнымі рэчывамі. Так што меню павінна быць разнастайным. Трэба, каб у рацыёне было шмат агародніны, фруктаў і ягад, багатых на антыаксіданты. Неабходна таксама ўжываць кісламалочныя прадукты, а вось цукру і дэсертаў павінна быць менш. Сачыце і за колькасцю солі.

4. Рэжым

Прымаць ежу варта ў адзін і той жа час. На сняданак — 30% ад сутачнай каларыйнасці, на абед — 40%, вячэру — 20%. Яшчэ 10% — перакус. Харчаванне радзей за 4 разы на дзень прыводзіць да назапашвання тлушчу, змяншэння актыўнасці шчытападобнай залозы. Частая ежа ў адзін і той жа час спрыяе лепшаму адтоку жоўці, добрай выпрацоўцы стрававальных сокаў, прафілактыцы захворванняў страўніка і кішэчніка.

Святлана Барысенка, zviazda.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура