Праект партала
Тое-сёе
01.08.2017 / 15:38
За 10 гадоў доля пазашлюбных дзяцей скарацілася амаль удвая — лічбы34

Паводле дадзеных Белстата, летась у маці-адзіночак нарадзілася 15 636 дзяцей. Гэта 13,3% ад агульнай колькасці немаўлятаў.

Адметна, што доля пазашлюбных дзяцей з кожным годам змяншаецца. Напрыклад, у 2005 годзе іх было 24,2%, а ў 2010 годзе — 19,6%.

Розніца па абласцях летась выглядала наступным чынам:

  1. Гродзеншчына — 9,4% дзяцей народжана па-за шлюбам
  2. Брэстчына — 10%
  3. Мінск — 10,2%
  4. Міншчына — 14%
  5. Віцебшчына — 16%
  6. Гомельшчына — 17,4%
  7. Магілёўшчына — 17,7%.

БЮ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура