Праект партала
Тое-сёе
03.10.2017 / 11:50
Феміністкі вышылі сурвэткі з крытыкай «прызначэння жанчыны»15

Сурвэткі ілюструюць «жаночыя» абавязкі: на выявах кабеты прасуюць, мыюць вокны ды прыбіральню.

Серыю сурвэтак пад назвай «Жаночае прызначэнне?» стварылі феміністкі з расійскага аб'яднання «Надзенька», паведамляе рэсурс Birdinflight. На іх думку, выявы выдатна дэманструюць праблему выкарыстання жанчын як хатняй прыслугі.

«Сурвэткі — гэта тое, што стварае ўтульнасць, але адваротны бок гэтага рэдка ўсведамляецца. У многіх краінах свету жанчыны дамагліся права атрымліваць адукацыю і працаваць. Але пры гэтым унутры сям'і яны па-ранейшаму выконваюць функцыю прыслугі. Разам са звычайнай працай жанчыны вымушаныя штодня займацца неаплатнай хатняй працай. Штодзённае бытавое і эмацыянальнае абслугоўванне ўспрымаецца іншымі членамі сям'і як норма. Нас, жанчын, з дзяцінства вучаць, што гэта з'яўляецца нашым прызначэннем і павінна прыносіць радасць», — каментуюць свой праект феміністкі.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура