Праект партала
Тонус
24.10.2017 / 16:52
Чаму цвёрдыя маслы лепшыя за крэмы і як імі карыстацца

Цвёрдых маслаў многія ўсё яшчэ крыху пабойваюцца: яны ж цвёрдыя, як іх мазаць? Хоць насамрэч з імі ўсё вельмі проста і, галоўнае, эканомна. Не кажучы пра іх 100-працэнтную натуральнасць — сапраўдную, а не псеўда.

Таццяна Ганчар.

Доктар-фізіятэрапеўт і фітатэрапеўт, касметык Таццяна Ганчар кажа, што і ў жыцці, і ў працы ўжывае розныя маслы і алеі, таму смела раіць рабіць тое ж іншым. Бо і цэны адэкватныя, і за якасць галава не баліць. Адшукаць іх можна як у аптэках, так і ў звычайных крамах.

Разам з Таццянай мы склалі невялічкі гайд па асноўных маслах, карысці якіх часам проста дзіву даешся.

Што трэба ведаць пра батэры

Батэрамі называюць натуральныя цвёрдыя раслінныя маслы. Гэтую цвёрдасць ім дае высокі працэнт утрымання гліцэрыдаў насычаных кіслот. У батэрах шмат стэарынавай і алеінавай кіслот, якія паляпшаюць клетачны абмен і ўмацоўваюць сценкі сасудаў. А гэта, у сваю чаргу, спрыяе лепшаму сінтэзу калагену, і скуры прасцей утрымліваць вільгаць.

Карыстацца батэрамі вельмі проста: трэба адкалупнуць кавалачак масла вымытымі рукамі і сагрэць яго ў далонях. Калі праз адну ці дзве хвіліны масла стане вадкім, яго можна наносіць на цела. Прычым добрае масла не пакідае на скуры тлустай плёнкі.

Калі параўноўваць батэры са звыклымі крэмамі, то першыя выйграюць па многіх прычынах. Большасць крэмаў таннага сегменту робяцца на мінеральных маслах. Наконт таго, наколькі яны карысныя, увесь час ідуць спрэчкі, але, як ні круці, мінеральнае масла — прадукт, штучна створаны ў выніку перапрацоўкі нафты. Гэтым не папракнеш цалкам натуральныя батэры, якія да таго ж даволі шматфункцыянальныя.

Цвёрдае масла можна выкарыстоўваць як дзённы ці начны крэмы, сродак для зняцця макіяжу, аснову для іншых касметычных сродкаў. Батэры цудоўна спраўляюцца з прафілактыкай апёкаў, бо многія маслы — прыродныя фільтры ад ультрафіялету. Акрамя таго, маслы могуць вырашыць праблему ломкасці пазногцяў і надаць валасам гладкасць і здаровы дагледжаны выгляд.

Усе батэры ўвільгатняюць, разгладжваюць, узбагачаюць скуру, але ў кожнага ёсць і свае ўнікальныя якасці, пра якія і пойдзе гаворка ніжэй.

Пра карысць самых ужывальных цвёрдых маслаў

Какосавае

Какосавае масла выдатна падыходзіць для масажу, асабліва дзецям. У звычайных дзіцячых крэмах хоць і ўтрымліваюцца натуральныя алеі, але ж робяцца гэтыя сродкі ўсё адно на мінеральных маслах. Лепш, калі ў скуру ўбіраюцца цалкам натуральныя рэчывы, тады мы маем карысць і ад самога масажу, і ад карысных дадаткаў.

Нельга не згадаць, што какосавае масла здаўна выкарыстоўваюць для загойвання ран, захворванняў скуры. Маслам аздароўліваюць пасечаныя кончыкі валасоў, выкарыстоўваюць яго для догляду за скурай твару і цела, бо яно валодае цудоўнымі ўвільгатняльнымі якасцямі. Какосавае масла ўтрымлівае лёгкі SPF-фільтр, таму абараняе ад сонечных промняў і спрыяе прыгожаму загару. І ў дадатак, масла можна выкарыстоўваць як альтэрнатыву сродкам для зняцця макіяжу.

Шы

Масла шы альбо карытэ вельмі любіць далікатная жаночая скура вакол вачэй. А ўвогуле, гэтае масла ратуе ад усяго на свеце: паскарае гаенне ран і трэшчын, амалоджвае і змяншае маршчыны, спрыяе рэгенерацыі, увільгатняе, здымае напружанасць, абараняе ад ультрафіялету, змякчае і супакойвае скуру, папярэджвае расцяжкі, здымае ацёкі, аднаўляе і сілкуе валасы.

Пальмавае

Утрымлівае максімальную колькасць вітамінаў А, Е, памагае даць рады ломкасці пазногцяў, паляпшае колер твару. Калі нанесці пальмавае масла на валасы за гадзіну да мыцця, яны стануць больш бліскучымі і будуць лепш расчэсвацца.

Какавы

Пра цудоўныя якасці масла какавы вядома вельмі даўно. Калісьці бацькі дадавалі кавалачак сапраўднага масла какавы ў гарачае малако, каб падлячыць дзіцяці горла. Такі смачны кактэйль увільгатняў слізістую і спрыяў больш лёгкаму адхаркванню макроты. Касметычнае масла какавы таксама, як і харчовае, можа прынесці шмат карысці. Яно змякчае мазалі, зводзіць шрамы, рубцы і плямы пасля прышчоў, яго можна наносіць на вусны, каб абараніць іх і вярнуць ім мяккасць.

Маскі з маслам какавы дапамагаюць пазбавіцца ад мяшкоў пад вачамі і ацёчнасцю. Жанчынам варта ўзяць на ўзбраенне і яшчэ адну цудоўную яго якасць: рэгулярнае ўціранне масла ў скуру грудзей робіць іх больш пругкімі. Калі ж выкарыстоўваць масла какавы пры абгортванні, можна заўважна палепшыць стан цэлюлітнай скуры.

Манга

Проста незаменнае, калі ў куточках вуснаў ці на саміх вуснах з’явіліся трэшчынкі. Калі карыстацца гэтым маслам увесь час, можна пазбавіцца ад слядоў розных утварэнняў на твары, шрамаў, запаволіць з’яўленне маршчын. Акрамя таго, масла манга змяншае пачырваненне, запаленне скуры, спрыяе рэгенерацыі і зацягванню ран. Яно дапамагае зняць сверб пасля ўкусаў насякомых і перамагчы алергічныя высыпанні.

Алоэ Вера

Гэтае масла можа аднавіць баланс скуры пасля абмаражэння, абветрывання ці апёку. Яно цудоўна зацягвае ранкі ці язвачкі. Менавіта масла алоэ вера эфектыўнае, калі трэба перамагчы вугры ці іншыя праблемы са скурай. Яно гэтак жа, як і масла манга, дапамагае пазбавіцца ад свербу пасля ўкусаў насякомых і алергічных высыпанняў.

Трэба дадаць, што маслы можна спалучаць паміж сабой, для розных частак цела выкарыстоўваць свае, дадаваць іх у іншыя касметычныя сродкі, рабіць з імі маскі. Спрабуйце, і вы абавязкова знойдзеце для сябе ідэальны варыянт.

ТАА «Медыкалфорт груп», УНП 192622953

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура