Яшчэ летам у інтэрнэце пачаўся флэшмоб «адзін лайк — адзін факт». Карыстальнікі пісалі столькі фактаў пра сябе, колькі чалавек паставілі падабайку іх допісу з адпаведнай пазнакай. Але такі міжсабойчык быў цікавы збольшага толькі сябрам.
Таму хутка флэшмоб эвалюцыянаваў да лепшай версіі: за лайк людзі расказвалі пра сферу ці тэму, у якой разбіраюцца.
Нехта дзяліўся досведам знаходжання ў «Навінках», нехта расказваў, як жыць, калі ты не маеш рукі. Цікавых падборак шмат — загугліце.
Мы ж апублікуем захапляльны ланцужок твітаў пра беларускую літаратуру. Аўтарка фактаў — 24-гадовая Наста Карнацкая. Дзяўчына скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Цяпер вучыцца ў аспірантуры і працуе ў кніжна-выставачнай прасторы «Кніжная шафа», таму літаратурным пытаннем валодае.
Наста Карнацкая.
Больш цікавых фактаў шукайце па спасылцы.
Кацярына Карпіцкая