У канцы жніўня 20-гадовая студэнтка з Амстэрдама Ноа Янсма завяла інстаграм @dearcatcallers: у ім яна стала публікаваць сумеснае фота з незнаёмцамі. Гэтыя мужчыны заляцаліся да яе на вуліцах горада, адпускалі непрыстойныя жарты і не грэбавалі сэксісцкімі выказваннямі. Ноа — прыгожая маладая жанчына, яна атрымлівае шмат непажаданай увагі кожны раз, як выходзіць на вуліцу.
Па словах Ноі, ад падобных дзеянняў мужчын яна заўсёды была не ў захапленні, але ў той жа час не ведала, як сябе паводзіць у такіх сітуацыях. «Жанчыны часта не разумеюць, як рэагаваць на сэксісцкія каментары мужчын. Часам я паказвала ім сярэдні палец у адказ, але ў выніку адчувала сябе па-дурному. І я вырашыла зрабіць нешта, што дасць мне над імі ўладу», — кажа дзяўчына.
Кожны раз, калі да яе пачынаюць чапляцца незнаёмыя мужчыны, яна просіць іх аб сумесным фота, а затым публікуе здымак у сваім інстаграме. У подпісах да некаторых фатаграфій Ноа таксама распавядае, што менавіта ёй сказаў герой здымка. Такім чынам, адзначае дзяўчына, яна спрабуе выставіць паводзіны незнаёмцаў на ўсеагульны агляд і прыцягнуць увагу да праблемы аб'ектывацыяй жанчын.
Nina.nn.by