Праект партала
Рост
25.10.2017 / 15:42
Шэсць мабільных дадаткаў, якія разнастаяць ваша жыццё7

Мы сабралі некалькі карысных папулярных дадаткаў. Спадзяёмся, яны спросцяць ваша жыццё і зробяць яго больш цікавым. Паехалі!

1. Water Balance

Гэты дадатак прызначаны для адсочвання ўзроўню вады ў арганізме. Вада — вельмі неабходны для нашага здароўя прадукт, які пастаўляе нашым клеткам кісларод і насычае арганізм пажыўнымі мікраэлементамі. Дадатак падлічыць неабходную колькасць вады менавіта вашаму арганізму і нагадае, калі прыйшоў час папоўніць арганізм вадой.

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

2. 30 Day Fitness Challenge

Гэты дадатак змяшчае розныя комплексы хатніх фітнэс-заняткаў на кожны дзень месяца. Трэніроўкі працуюць на ўсе групы цягліцаў. 

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

3. Lifesum: Diet & Health Plan

Гэты дадатак — адзін з самых папулярных сярод тых, хто жадае пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў. Але карысны ён будзе таксама і тым, хто клапоціцца пра здаровае харчаванне. 

Як толькі ўвядзеце свае паказчыкі, дадатак зробіць прагноз тэрмінаў, у якія вы зможаце дасягнуць пастаўленай мэты. Галоўнае — фіксаваць усё, што было з'едзена і зроблена на працягу дня. У базе дадзеных Lifesum ёсць шмат прадуктаў з падрабязна апісаным складам і колькасцю калорый. Наколькі дзень быў эфектыўным у плане фізічных нагрузак, дадатак праінфармуе ўвечары. Ён выставіць адзнаку і ўключыць дадзеныя ў графік, што адлюстроўвае ваш стан на дадзены момант.

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

4. Таndem

Самае галоўнае ў вывучэнні любой замежнай мовы — практыка. Гэты мабільны дадатак цяпер імкліва набірае папулярнасць, ён дапамагае практыкаваць тую мову, якую вы вывучаеце. Трэба стварыць акаўнт і пазначыць, якой мовай вы валодаеце і якую вывучаеце. Праграма будзе падбіраць вам людзей, якія маюць тыя ж моўныя інтарэсы, што і вы. 

Таксама ёсць магчымасць платна займацца з носьбітамі мовы. Такія ж платныя заняткі можаце праводзіць і вы для тых, хто вывучае мову, якой вы дасканала валодаеце.

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

5. yoCard

yoCard — гэта дадатак для захоўвання ўсіх дысконтных і бонусных картак у смартфоне. Усё проста: дадайце дысконтную картку ў yoCard, запусціце дадатак і пакажыце экран прадаўцу пры разліку. Гэта пазбавіць вас неабходнасці насіць з сабой вялікую колькасць розных картак ад розных крамаў падчас шопінгу. 

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

6. Monefy

Ваш персанальны менеджар выдаткаў. Запісвайце свае даходы і выдаткі, размяркоўвайце іх па розных катэгорыях, каб заўсёды кантраляваць уласныя або сямейныя фінансы. Дадатак сістэматызуе ўведзеныя даныя, аздабляе іх малюнкамі і графікамі.

Спампаваць для iOS

Спампаваць для Android

У некаторых дадатках могуць быць убудаваныя дадатковыя платныя сэрвісы.

Ілья Параскевіч

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура