Праект партала
Тонус
26.10.2017 / 17:09
Навукоўцы выявілі небяспечныя наступствы худзізны для жанчын 10

У жанчын, у якіх у падлеткавым ці сярэднім узросце была недастатковая вага, павышаецца рызыка ранняга наступлення менапаўзы. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Масачусецкага ўніверсітэта, прааналізаваўшы дадзеныя эксперыменту, які доўжыўся 22 гады. Пра гэта распавядае партал EurekAlert!.

Каб выявіць небяспеку празмернай худзізны, даследчыкі прааналізавалі дадзеныя 78 759 жанчын ва ўзросце ад 25 да 42 гадоў. За пацыенткамі назіралі з 1989 па 2011 год.

Навукоўцы выявілі, што амаль у трох тысяч жанчын, у якіх назіралася празмерная худзізна, менапаўза наступіла заўчасна.

Тыя ж кабеты, якія праблем з недастатковай вагой у маладосці не мелі, засталіся ў стандартных межах менапаўзы — 45—55 гадоў. У некаторых выпадках яна ўзнікае раней — у 40—45 гадоў. Пры гэтым спыняюцца рэгулярныя менструацыі, і жанчына больш не можа зацяжарыць.

«Прычыны ранняй менапаўзы не зусім зразумелыя. Нашыя даследаванні кажуць, што вельмі малая маса цела можа ўплываць на ўзрост наступлення менапаўзы. Але для больш дакладнага пацвярджэння гэтай рызыкі патрэбныя яшчэ новыя даследаванні», — заключыла доктар Шэгда, кіраўніца эксперыменту. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура