Праект партала
Тое-сёе
27.10.2017 / 10:28
У музеі-фабрыцы ёлачных цацак зрабілі ўпрыгажэнні для галоўнай ялінкі1

Адзіны музей-фабрыка ёлачных цацак правёў незвычайны майстар-клас. Дзясяткі дзяцей прыйшлі навучыцца майстэрству стварэння цацак да Новага года. Для майстар-класа спецыяльна былі створаны тры гіганцкія сняжынкі, якія ўпрыгожаць галоўную ялінку краіны ў Палацы Рэспублікі.

Музей-фабрыка ёлачных цацак адкрыўся ўсяго два тыдні таму, але ўжо паспеў падарыць атмасферу свята для менчукоў. Калекцыю рэдкіх цацак з паўсотні краін можа ўбачыць любы ахвочы. Галоўная асаблівасць музея — гэта выязная вытворчасць адзінай у краіне фабрыкі ёлачных цацак «Грай». Мастакі фабрыкі распісваюць шары перад наведвальнікамі і запрашаюць на майстар-класы. У чацвер, 26 кастрычніка, у дзень першага снегу, усе ахвотныя ўзялі ўдзел у асаблівым майстар-класе і стварылі тры цацкі для галоўнай ялінкі краіны. Сярод малых, якія прыйшлі з мамамі і татамі, быў і маленькі імяніннік Савелій, для якога гэта свята стала па-сапраўднаму казачным.

— Калісьці і я быў маленькім хлопчыкам, у якога была любімая цацка, а сёння ў маёй калекцыі іх ужо тысячы, — кажа Андрэй Бягун, заснавальнік музея ёлачных цацак. — Цацкі, якія майстры ствараюць на фабрыцы, упрыгожваюць сотні дамоў і дораць навагодні настрой людзям па ўсёй краіне. Мне прыемна прыходзіць у госці да сяброў і бачыць на іх ялінках нашы шары, распісаныя мастакамі. Дарэчы, часам яны і не здагадваюцца, што гэта цацкі ад «Грай».

Для тэматычнага майстар-класа былі створаны сняжынкі дыяметрам каля метра. Іх удзельнікі майстар-класа не толькі размалёўвалі адмысловымі фарбамі, але і пакрывалі іскрамі. Цікава, што да дзяцей далучыліся і дарослыя. Асаблівы ажыятаж выклікаў майстар-клас па ўпрыгожванні сняжынкі шклом. Маленькія і дарослыя мастакі перанесліся ў казку «Снежная каралева» і сабралі сняжынку з маленькіх кавалачкаў шкла. Гэта тэхніка ф'юзінг — злучэння і запякання каляровых кавалачкаў шкла.

— Кожны год, усталёўваючы ялінку ў Палацы Рэспублікі, мы закупляем сотні цацак. Прызнаюся, цацкі, створаныя дзецьмі, мы будзем выкарыстоўваць упершыню, — кажа Генадзь Ільінчык, начальнік канцэртнага аддзела Палаца Рэспублікі. — Таму хочацца падзякаваць усім юным майстрам, якія ўзялі ўдзел у майстар-класе і дапамогуць нам стварыць маленькую казку, якую традыцыйна мы прадставім у першыя дні снежня.

Падчас роспісу і ўпрыгажэння сняжынак мастакі фабрыкі дзяліліся сакрэтамі майстэрства. Напрыклад, не спяшаецеся выкідваць трэснутую шкляную цацку. Лепш зрабіць бліскучую дробку і ўпрыгожыць ёй навагодні касцюм — калісьці так рабілі нашы таты і мамы. Гэта рэйсакл — працэс стварэння чагосьці новага са старых рэчаў, якая з'явілася тысячы гадоў таму. Дастаткова ўзяць кавалачкі шкла, змацаваць іх клеем і пакрыць грунтам.

Кожны дзень на майстар-класах мастакі фабрыкі раскрываюць сакрэты стварэння цацак усім ахвотным. Вы зможаце стварыць цацку па ўзоры або прыдумаць нешта ўнікальнае — тут кіруе фантазія. У планах музея правесці яшчэ некалькі маштабных майстар-класаў, якія дапамогуць наблізіць любімае свята.

А ўжо з наступнага тыдня, у дні восеньскіх канікул, усе выдатнікі могуць патрапіць у музей бясплатна. Для гэтага дастаткова паказаць дзённік з «дзявяткамі» і «дзясяткамі» за чвэрць.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура