Праект партала
Рост
30.10.2017 / 11:30
Яшчэ адна расійская тэлевядучая абвясціла пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах16

Расійская тэле- і радыёвядучая Кацярына Гардон распавяла пра свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Расіі ў 2018 годзе. Пра гэта паведамляецца на яе сайце.

Тэлевядучая пазіцыянуе сябе як кандыдат, які выступае за правы жанчын і дзяцей. «Правы жанчын і дзяцей — люстэрка расійскай рэальнасці», — гаворыцца на яе сайце. На думку Гордан, Расія — краіна маці-адзіночак, на якіх «усім пляваць».

«Я, імаверна, буду адзіным кандыдатам, не ўзгодненым з адміністрацыяй прэзідэнта», — падкрэсліла Гардон.

Кацярыне Гардон 37 гадоў, яна з'яўляецца заснавальнікам юрыдычнай кампаніі «Гардон і сыны». Журналістка адзначае, што яна на практыцы ведае, як працуе судовая сістэма, як жанчыны «цягнуць дзяцей, а мужчыны сыходзяць ад адказнасці». Яна падкрэслівае, што ў яе пазіцыі «няма нічога супраць мужчын, проста, па статыстыцы, дзеці часцей застаюцца з жанчынамі, і правы гэтых жанчын не абароненыя», піша тэлеканал «Дождь».

Раней пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах заявіла Ксенія Сабчак.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура