Праект партала
Тое-сёе
27.11.2017 / 08:48
Пераможцай конкурсу «Міс Сусвет» стала трэнер па самаабароне з Паўднёвай Афрыкі5

Карону «Міс Свету» ў 2017 годзе выйграла 22-гадовая прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі Дэмі-Лі Нель-Пітэрс. Дзяўчына працуе трэнерам па самабароне, а свой новы тытул збіраецца выкарыстоўваць для барацьбы са СНІДам.

Фота Frazer Harrison, Getty Images.

«Віншуем Дэмі-Лі Нель-Пітэрс — пераможцу конкурсу «Міс Сусвет»!», — гаворыцца ў паведамленні. Сам конкурс праходзіў у Лас-Вэгасе.

Дэмі-Лі 22 гады, яна вывучала бізнэс-менеджмент у Паўночна-Заходнім універсітэце. Нель-Пітэрс таксама дапамагае вучыць жанчын самаабароне і рыхтуецца да кар'еры актрысы.

Беларусь у конкурсе не ўдзельнічала.

Фота Reuters.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура