Праект партала
Тое-сёе
16.12.2017 / 10:34
Заснавальніка Kiss абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях23

Аднаго з заснавальнікаў рок-гурта Kiss, Джына Сіманса, абвінаваціла ў дамаганнях журналістка, якая рабіла з ім інтэрв'ю. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на TMZ. Жанчына падала ў суд.

Джын Сіманс у сцэнічным вобразе. Фота rossaprimavera.ru.

Па словах журналісткі, інцыдэнт адбыўся ў мінулым месяцы. Жанчына брала інтэрв'ю ў Сіманса на адкрыцці рэстарана.

Падчас размовы музыкант узяў яе руку і паклаў сабе на калена. Адначасова ён дазволіў сабе шэраг двухсэнсоўных намёкаў. Пазней, падчас групавога фота, ён схапіў яе за ягадзіцы.

68-гадовы Джын Сіманс (імя пры нараджэнні — Хаім Віц) вядомы як адзін з заснавальнікаў рок-гурта Kiss пад сцэнічным псеўданімам The Demon.

Kiss выступалі ў жанрах глэм-рок, шок-рок і хард-рок. Іх асаблівай адметнасцю быў сцэнічны макіяж музыкаў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура