Праект партала
Тое-сёе
17.12.2017 / 13:39
Настаўніца беларускай мовы заняла трэцяе месца на «Місіс Свету — 2017»10

У Ёханэсбургу — самым буйным горадзе ПАР — завяршыўся конкурс «Місіс Свету 2017», у якім узялі ўдзел 35 найпрыгажэйшых прадстаўніц розных краін, піша tut.by.

У адрозненне ад большасці конкурсаў прыгажосці, «Місіс Свету» збірае не юных незамужніх дзяўчат мадэльных параметраў, а жонак і матуль, якія збудавалі кар'еру і могуць прапанаваць свету ўласны сацыяльны праект.

Нашу краіну прадстаўляла Дар'я Рэут, суўласніца брэнда My Muse Vintage, рэдактарка часопіса Famous і мама чатырохгадовага сына Марка.

Па спецыяльнасці Дар'я настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатрам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. Сёлета на фестывалі Taste of Minsk Дар'я рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе сем'яў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR.

На фінале «Місіс Свету» Даша прайшла ўсе паўфіналы: спачатку ўвайшла ў 12-у найлепшых, потым — у шасцёрку і фінальную тройку.

Па рашэнні журы Беларусь атрымала трэцяе месца, а Дар'я Рэут стала другой віцэ-місіс. Першай віцэ-місіс назвалі прадстаўніцу Коста-Рыкі, а карона пераможцы паехала ў Ганконг.

Дар'я з пераможцай конкурса.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура