Праект партала
Тое-сёе
04.01.2018 / 10:27
Яна стрэліла сабе ў твар, але выжыла. Тры неймаверныя жыццёвыя гісторыі ФОТЫ4

Часам тое, што перажылі іншыя людзі, і пужае, і дае сілы адначасова. Гісторыі гэтых трох жанчын якраз такія. Ім выпалі няпростыя выпрабаванні ў жыцці, але яны здолелі выйсці пераможцамі і сёння натхняюць на перамогі іншых. 

Яна стрэліла сабе ў твар, але выжыла. І цяпер дапамагае іншым змагацца з дэпрэсіяй

У 2010 годзе пасля шэрагу траўматычных падзей і падарванага псіхічнага здароўя Крыстэн Макгінэс спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Яна стрэліла сабе ў твар, але не забіла сябе. Праўда, страціла частку сківіцы і траціну зубоў.

Крыстэн Макгінэс.

Жанчына пасля распавядала, што да 2009 года адчувала сябе вельмі шчаслівай, у яе было шмат сяброў і цудоўныя адносіны з сям’ёй. А пасля пачалося пекла.

Крыстэн звольнілі з працы, яе любімая бабуля памерла, хлопец сышоў. Яна патраціла ўсе грошы, пачала піць і хутка вырашыла скончыць жыццё самагубствам.

Калі яна націснула на курок, яе суседка спала ў суседнім пакоі. Менавіта яна выклікала хуткую дапамогу. Крыс адвезлі ў бальніцу і зрабілі аперацыю. Тры тыдні яна правяла ў коме. Пасля ёй давялося перажыць яшчэ 49 аперацый па рэканструкцыі твару.

Гэтая трагедыя паказала ёй, што побач ёсць людзі, якім не ўсё роўна, якія могуць клапаціцца пра яе і любіць.

Сёння Крыс працуе валанцёркай у траўматалагічным цэнтры Вірджыніі і выступае за тое, каб людзі больш размаўлялі пра сваё ментальнае здароўе і псіхалагічныя праблемы.

На відэа бачна, якой Крыс была раней, да таго, як стрэліла сабе ў твар.

«Інстаграм выратаваў маё жыццё». Дзяўчына змагла перамагчы анарэксію, дзякуючы пастам пра здароўе ў сацсетках

Эмэль Льюіс 22 гады. У 15 яна вырашыла, што занадта тоўстая, і пачала рабіць усё магчымае, каб схуднець. Эмэль дайшла да 31 кілаграма — вагі, небяспечнай для здароўя. Каб выратаваць жыццё дзяўчыны, яе давялося шпіталізаваць ажно сем разоў.

Эмэль Льюіс.

Эмэль харчавалася выключна цэлымі злакамі і рысавымі аладкамі. Час ад часу — садавінай. Доўгі час яна адмаўлялася верыць сваякам, што з ёй адбываецца нешта не тое.

«Маё цела адаптавалася да малой вагі, мне было досыць камфортна. Адзінае, што прыносіла непрыемнасці — гэта холад: я ўвесь час мерзла. Але ўсё адно адмаўлялася верыць, што ў мяне харчовае расстройства», — згадвае Эмэль.

Так яна жыла амаль шэсць гадоў, пакуль у нейкі момант не адчула фізічна, што яе пакідаюць сілы. Сваякі ўжо не верылі, што змогуць выратаваць Эмэль, але яна здолела ўзяць сітуацыю пад кантроль.

Вярнуцца да нармальнага рацыёну ёй дапамаглі акаўнты ў інстаграме. Іх уладальнікі, як і яна, працавалі над целам, але рабілі гэта з думкай пра здароўе.

Дзяўчына пачала наведваць трэнажорную залу, харчуецца шэсць разоў на дзень малымі порцыямі і з кожным днём выглядае ўсё лепш. У выходныя дзяўчына смела можа купіць сабе фастфуд, шакаладны торт ці марозіва.

Цяпер яна сама стала прыкладам для дзяўчат, якія камплексуюць праз сваю вагу.

На шляху папраўкі.

«Мы жывём толькі адзін раз, і жыццё занадта кароткае, не марнуйце яго на харчовыя расстройствы і татальны кантроль. Любіце сваё цела за тое, што яно ў вас ёсць, бо згубіць яго лёгка», — гаворыць гераіня і раіць кожнаму знайсці мэту, на дасягненне якой можна перанакіраваць энергію.

Пажар забраў яе скуру, але яна выжыла. І нарадзіла цудоўнае дзіця

A post shared by Turia (@turiapitt) on

Аўстралійская мадэль Турыя Піт у 2011 годзе трапіла ў моцны лясны пажар падчас марафону Racing The Planet. Насамрэч Турыя не павінна была ўдзельнічаць у ім, бо спазнілася з падачай заяўкі, але ў апошні момант яе ўсё ж уключылі ў спісы.

Турыю выратавалі, але 70% яе цела атрымала цяжкія апёкі. 24-гадовай дзяўчыне зрабілі дзясяткі аперацый па перасадцы скуры, два гады яна аднаўлялася. Турыя страціла ўсе пальцы на правай руцэ, яшчэ два — на левай.

Так Турыя выглядала раней. Фота desinema.com.

Адзінае, што давала ёй сілы, — гэта каханне. Яе малады чалавек Майкл Хоскін, з якім яны былі знаёмыя са школьных гадоў, а на момант трагедыі ўжо два гады як сустракаліся, увесь час быў побач.

A post shared by Turia (@turiapitt) on

«Мне прыйшлося перажыць страшны перыяд. Часам я пыталася ў сябе, навошта дактары захавалі мне жыццё. Але я ведала, што са мной Майкл. Яго каханне і любоў маёй сям'і дапамаглі мне справіцца», — казала пазней Турыя.

A post shared by Turia (@turiapitt) on

Майкл дапамог сваёй каханай прыняць новую сябе, ён зрабіў ёй прапанову, а ў снежні 2017 года ў іх нарадзілася першае дзіця — сын Хакаваі (Hakavai).

A post shared by Turia (@turiapitt) on

«Турыя не хоча, каб людзі яе шкадавалі, — тлумачыў Майкл. — Яна прыгожая і дзівосная. Яна любіць шпацыраваць, любіць акіян, актыўны адпачынак — у яе проста шалёная энергія. І мы заўсёды разам. Гэта ўсё тая ж Турыя, толькі яе скура крыху змянілася».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура