Праект партала
Тое-сёе
03.01.2018 / 11:49
У Іране зноў набывае моц жаночы рух супраць нашэння хіджаба ФОТЫ18

На хвалі рэвалюцыі ў Іране ўзмацніліся пратэсты мясцовых жанчын супраць абавязковага нашэння хіджаба. Пад хэштэгам #MyStealthyFreedom (мая тайная свабода) у сацсетках з’яўляецца ўсё больш заклікаў пратэставаць супраць строгіх правіл дрэс-коду.

Галоўным сімвалам гэтых пратэстаў стала дзяўчына з белым сцягам, якая выйшла на антыўрадавы пратэст у Тэгеране. Відэа з яе смелым жэстам з’явілася ў твітары былога мусульманіна, аўтара кнігі «Чаму бога няма» Арміна Навабі. Людзі адразу пачалі рэпосціць яго і адзначаць, што гэтая жанчына — сапраўдная гераіня. На аснове скрыншота з відэа стварылі выяву, якую цяпер рэпосцяць усе неабыякавыя да таго, што адбываецца ў краіне.

«Гэты вобраз (які я прапаную вам перадрукоўваць) з'яўляецца новым сімвалам пратэсту, які праходзіць у Іране. Тысячы людзей выходзяць на вуліцы, каб у тым ліку даць жанчынам права выбіраць, насіць чадру ці не. Гэтая дзяўчына выйшла на плошчу з распушчанымі валасамі ды белым сцягам і стала сапраўдным сімвалам пратэсту супраць прымусовай заслоны. 28 снежня яна была арыштаваная», — напісаў у сваім інстаграме журналіст Раберта Савіяна.

Se chi mi legge è una donna, le chiedo per qualche momento di immedesimarsi in questa storia. Questa immagine (che vi invito a ripostare) è il simbolo della nuova protesta che sta vivendo l’Iran. Migliaia di persone stanno scendendo in piazza per dare il diritto alle donne di scegliere se indossare o meno il velo. Non è una rivolta contro il velo ma contro l'obbligo del velo. Immaginate di essere punite se mostrate il capo, di essere additate e denunciate alla polizia morale (la Ershad è la polizia morale iraniana che sorveglia il trucco eccessivo, i vestiti troppo aderenti, la mancanza del velo). Come vi sentireste? La ragazza qui raffigurata ha sventolato in Piazza Enghelab, con i capelli sciolti, un drappo bianco, simbolo della protesta contro il velo obbligatorio. Il 28 dicembre è stata arrestata. Il suo gesto ha messo paura al regime degli ayatollah: una ragazza che si toglie il velo e sbandiera, timida ma ferma, la libertà di mostrare i propri capelli. Aveva aderito a #MyStealthyFreedom, il movimento che promuove i diritti delle donne creato dalla giornalista e attivista iraniana Masih Alinejad. I giovani iraniani stanno manifestando in tutto il Paese anche contro l'emorragia dei soldi del regime iraniano verso Assad: circa 29 miliardi di euro all’anno dati dal governo al regime siriano (fonte Nazioni Unite). Non solo, l’Iran sta finanziando gli Huthi nello Yemen, gli Hezbollah nel Libano, gli sciiti del Bahrein e i gruppi jihadisti di Gaza. Il regime cerca di controllare le informazioni ma ad oggi, in sei giorni di proteste, si sa che ci sono stati 23 vittime e oltre 450 arresti. La vittima più giovane aveva 11 anni. #IranProtests

Публикация от Roberto Saviano (@robertosaviano_official)

Грамадская актыўнасць прывяла да першых вынікаў: у канцы снежня стала вядома, што паліцыя Тэгерана больш не будзе арыштоўваць жанчын за невыкананне імі ісламскага дрэс-коду. Замест гэтага парушальніцы будуць наведваць заняткі, якія праводзяцца супрацоўнікамі правапарадку. У Тэгеране існуе больш за 100 кансультацыйных цэнтраў для выканання патрабаванняў, звязаных з дрэс-кодам. Між тым за паўторнае парушэнне жанчыны могуць сутыкнуцца з судовымі пазовамі. Праўда, за межамі Тэгерана строгія правілы нашэння адзення працягваюць дзейнічаць.

Нагадаем, у выніку перамогі ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе іранскія жанчыны былі вымушаныя пакрываць галаву. Гэта стала законам, за невыкананне якога праваахоўныя органы мелі поўнае права арыштаваць парушальніцу.

#mystealthyfreedom #respect #freedomtochoose #freedom

Публикация от Giulia Striato (@giuliastriato)

Першая хваля пратэстаў супраць такіх строгіх правіл пачалася ў 2012 годзе. Тады арганізацыя «Iranian Liberal Students and Graduates» («Іранскія ліберальныя студэнты і выпускнікі») распачала ў фэйсбуку кампанію, мэтай якой было сказаць «не» абавязковаму нашэнню хіджабаў. Пазней у краіне стартаваў буйны флэшмоб, у рамках якога тысячы жанчын фатаграфаваліся без галаўнога ўбору і выкладвалі здымкі ў групу «My Stealthy Freedom».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура