Праект партала
Тое-сёе
19.01.2018 / 13:56
Фатограф памяняў месцамі жанчын і мужчын на сэксісцкіх плакатах ФОТЫ23

Ліванскі фатограф Ілай Рэкзала перазняў некалькі амерыканскіх фотаплакатаў 1950-х гадоў. Асноўным адрозненнем ад арыгіналаў стала тое, што месца жанчын на плакатах занялі мужчыны.

«Я ўявіў сабе паралельны сусвет, дзе ролі папераварочваныя, а мужчыны могуць паспрабаваць сваю сэксісцкую атруту на смак», — расказвае Ілай.

Ідэю фотасерыі мужчыну падказалі яго сваякі з Амерыкі, якія за сталом неяк абмяркоўвалі, што жанчыны лепш спраўляюцца з гатаваннем і кухняй. Ён убачыў, што гэтыя стэрэатыпы жывуць і ў сучасным грамадстве, і вырашыў паказаць іх абсурднасць на прыкладзе вінтажных плакатаў.

«Не турбуйся, дарагая // дарагі, ты не спаліла // спаліў піва».

«Добра мець дома дзяўчыну // хлопца».

«Калі ваш муж // жонка калі-небудзь высветліць, што ў краме вы не правяраеце каву на свежасць…»

«Пакажыце ёй // яму, што гэта свет мужчын // жанчын».

«Жанчыны // мужчыны не пакідаюць кухню!»

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура