Галоўнай гераіняй новага лютаўскага Cosmopolitan ПАР стала 33-гадовая актрыса і прадзюсарка Лаверна Кокс (у дзяцінстве —Радэрык Кокс), вядомая па серыяле «Аранжавы — хіт сезону».
Нумар прысвечаны Дню ўсіх закаханых і выйшаў пад лозунгам #SayYesToLove («Скажы каханню «так»»).
Кокс таксама знялася ў відэа, дзе выказала падтрымку трансгендарным людзям. «Трансгендарныя жанчыны заслугоўваюць таго, каб быць каханымі. Прыйшоў час забыць пра страх і пачаць атрымліваць асалоду ад жыцця», — напісала Кокс у інстаграме.
А вось так Лаверна выглядала ў дзяцінстве.
Nina.nn.by