Праект партала
Тое-сёе
01.02.2018 / 11:06
Парламент Канады зрабіў нацыянальны гімн краіны гендарна нейтральным14

1 лютага Сенат Канады зацвердзіў змены ў тэкст нацыянальнага гімна, каб зрабіць яго гендарна нейтральным. Аб гэтым паведамляецца на сайце канадскага парламента.

Прыняты закон замяняе ў англамоўнай версіі гімна словы пра патрыятычную любоў «тваіх сыноў» на «ўсіх нас» («ўсе сыны твае» на «ўсіх нас»).

Фактычна такім чынам парламент вярнуўся да арыгінальнай версіі гімна («ты ў нас», «thou dost in us»). Словы пра «сыноў» дадаў аўтар верша Роберт Уір у 1914 годзе.

Як паведамляе СTV News, цяпер дакументу патрэбна толькі фармальная каралеўская ўхвала, то бок подпіс генерал-губернатара Канады.

Законапраект разглядалі паўтара года, паколькі супраць яго прыняцця выступалі сенатары-кансерватары. У фінальным галасаванні яны ўдзельнічаць адмовіліся.

Упершыню канадскі гімн быў выкананы 24 чэрвеня 1880 года ў Квебеку аркестрам пад кіраўніцтвам Юзэфа фон Везіна. Тады ён уяўляў сабой песню на французскай мове, якая называлася «Песня нацыі» (Chant National).

У 1908 годзе настаўнік і юрыст з Манрэаля Уір напісаў для песні арыгінальны тэкст на англійскай мове «О Канада» (O Canada), які не з'яўляецца перакладам французскага арыгінала.

Песня стала фактычным гімнам краіны ў 1939 годзе, але афіцыйна была зацверджана толькі ў 1980 годзе. Да гэтага афіцыйным гімнам Канады быў брытанскі гімн «Божа, беражы караля/каралеву» («God Save the King/Queen»).

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура