Праект партала
Тонус
05.03.2018 / 19:18
Мінздароўя прапаноўвае весці цяжарнасць па-новаму: што зменіцца?4

Міністэрства аховы здароўя прыняла новы клінічны пратакол па ахове здароўя будучых маці, у якім з улікам айчыннага і міжнароднага досведу змяніліся падыходы да вядзення фізіялагічнай цяжарнасці, перадае БелТА.

Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан расказала журналістам пра гэтыя змены.

Такім чынам:

  • Скарацілася колькасць абавязковых наведванняў акушэра-гінеколага практычна ў два разы: з 16 да 9 (пры ўмове, што здароўе жанчыны і плода ў норме). Адпаведна мінімізавана колькасць даследаванняў і працэс умяшання ў сам фізіялагічны працэс.
  • Распрацавана новая інструкцыя і клінічныя пратаколы па бясплоддзі (з акцэнтам на мужчынскае бясплоддзе).
  • Медыкі робяць усё, каб захаваць кожную цяжарнасць: у ход актыўна ідуць перадабортныя кансультацыі, у тым ліку ад прадстаўнікоў царквы.
  • Супольна з ЮНІСЕФ працягваюцца праекты па прафілактыцы знешніх прычын інваліднасці і ранняй смяротнасці дзяцей. Адкрыта 10 рэсурсных цэнтраў, у якіх будучыя мамы і таты навучаюцца бяспечным паводзінам дома.
  • Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі жанчын, у якіх дзеці маюць асаблівасці развіцця, будзе аказвацца псіхалагічная падтрымка мамам і ўсім сем'ям у выпадку прыроджанай або набытай інваліднасці дзіцяці.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура