Праект партала
Тонус
17.03.2018 / 19:57
Амерыканскія хімікі стварылі з графену ўнікальную фарбу для валасоў

Хімікі знайшлі графену новае прымяненне: з яго можна рабіць нетаксічны фарбавальнік. Пра сваё вынаходніцтва навукоўцы з ЗША і Кітая распавялі на старонках часопіса Chem.

Валасы да і пасля фарбавання графенавым фарбавальнікам.

Перманентныя фарбавальнікі ўтрымліваюць арганічныя растваральнікі і іншыя таксічныя малекулы, якія парушаюць структуру воласа, робяць яго сухім і пазбаўленыя жыцця.

«Нашыя валасы пакрытыя лускавінкамі куцікулы, накшталт рыбінай лускі, і людзям даводзіцца выкарыстоўваць аміяк або арганічныя аміны, каб зрушыць лускавінкі і дазволіць фарбе патрапіць пад іх хутчэй, — тлумачыць аўтар артыкула Цзясін Хуан з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, што ў Чыкага. — Але гэта робіць валасы ломкімі, а пераксід вадароду, які запускае рэакцыю фарбавальніка ўнутры воласа, толькі пагаршае сітуацыю».

Новы фарбавальнік з аксіду графену вырашае гэтую праблему. Ён лёгка афарбоўвае светлыя валасы ў розныя адценні цёмных колераў і пры гэтым не парушае іх структуру. Такая фарба без праблем вытрымлівае 30 выкарыстанняў шампуня (гэта парогавае значэнне, якое дазваляе фарбавальніку лічыцца перманентным, то бок пастаянным), і не змяшчае шкодных рэчываў.

Наносіць гэтую фарбу для валасоў можна з дапамогай спрэю і расчоскі. Пасля высыхання яна стойка ахінае валасы.

Акрамя таго, аказалася, што цепла- і электраправоднасць графену абараняе валасы ад статычнай электрычнасці і не дае ім разлятацца, а таксама засцерагае ад уздзеяння перападаў тэмпературы і бактэрый.

Натуральныя валасы (злева) і валасы, афарбаваныя звычайнай фарбай (у цэнтры), паддаюцца ўздзеянню статычнай электрычнасці і разлятаюцца ў бакі. У той час як валасы, афарбаваныя пры дапамозе аксіду графену (справа), не праяўляюць такой уласцівасці.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура