26 красавіка ў Мінск з семінарам «Лёгкія роды і нараджэнне здаровага дзіцяці» прыедзе адзін з самых вядомых у свеце доктараў-акушэраў, вучоны Мішэль Адэн.
З гэтай нагоды грамадскія актывісты вырашылі запусціць народнае галасаванне і выявіць найлепшыя установы і спецыялістаў у сферы дзетараджэння.
Фота kolobok.ua.
Як патлумачыла CityDog.by PR-спецыялістка грамадскага аб'яднання падтрымкі сям'і «Нараджэнне» (яны и праводзяць галасаванне) Святлана Аўчыннікава: «Выбар радзільні, лекара і акушэркі — актуальная тэма для кожнай цяжарнай жанчыны. Але па якіх крытэрыях яна іх выбірае? Месцазнаходжанне? Не, зразумела. Жанчыны збіраюць водгукі ў сябровак, знаёмых, на форумах, у сацсетках. І на канчатковы вынік ўплывае ўсё: ўражанні аб умовах у радзільні, станоўчы і адмоўны досвед, інфармацыя пра тое, ці лёгка там арганізаваць партнёрскія роды, пра працу медперсаналу і яго падыход да парадзіхі.
Такі рэйтынг дасць больш інфармацыі і магчымасцяў жанчыне для выбару, спросціць пошукі».
Nina.nn.by