Японская будаўнічая кампанія Leo Palace 21, відаць, натхніўшыся фільмам «Адзін дома», прапанавала сваім кліенткам крэатыўную абарону супраць узлому: праекцыю «Мужчына за фіранкай».
Кампанія стварыла 12 выяваў, на якіх мужчынскі сілуэт то падымае гантэлі, то сядзіць за камп’ютарам, то чытае. Кожнае з дзеянняў цягнецца 30 хвілін.
Каб запусціць «мужчыну», спатрэбіцца толькі смартфон і праектар. На думку стваральнікаў, гэта цудоўна абароніць гаспадынь дома ад няпрошаных гасцей.
як вам ідэя?
Nina.nn.by