Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме:
«Я не магу налюбавацца сваім новым вобразам і адысці ад люстэрка! Бо нерэальнае — не проста рэальнае, яно цудоўнае! Незабыўныя эмоцыі, чароўнага пераўвасаблення…» — піша спявачка і дзякуе сваім стылістам.
Анжаліка Агурбаш (Ялінская) нарадзілася ў Мінску. Яна заваявала тытул «Міс Беларусь» у 1988 годзе. Выступала ў складзе «Верасоў», пасля сольна ў 2005 прэзентавала Беларусь на «Еўрабачанні».
Яе шлюб, а пасля гучны развод з расійскім «кілбасным каралём» Мікалаем Агурбашам доўга не сыходзіў са старонак свецкай хронікі.